Краязнаўчы праект
Сарадоеў Павел Фёдаравіч
(1922-1981)

    Нарадзіўся ў 1922 г. Працоўную дзейнасць пачаў у 1940 г. Да вайны працаваў старшынёй калгаса ў Віцебскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі. Пасля дэмабілізацыі выбіраўся сакратаром Навагрудскага райкома КПБ. З 1955 па 1971 год - старшыня калгаса "Слава працы", імя 50-годдзя камасамола Беларусі, затым працаваў старшынёй Казлоўшчынскага пасялковага Савета народных дэпутатаў, дырэктарам Казлоўшчынскага дрэваапрацоўчага камбіната. З 1977г. - на пенсіі. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі. Памёр 29.07.1981 года.
Літаратура:
    Сарадоеў Павел Фёдаравіч // Памяць: гіст. - дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна. - Мн., 1997. - С.335.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.