Краязнаўчы праект
Архіепіскап Феафан Семяняка
(06.01.1879-10.11.1937)

    Архіепіскап Феафан, (у міры - Мікалай Адамавіч Семяняка), нарадзіўся ў Дзятлаве 6 студзеня 1879 года, у сям'і пісара. Бацькі дапамаглі яму атрымаць добрую адукацыю. Мікалай закончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча і Літоўскую духоўную семінарыю ў Вільні. Згодна запісаў метрычных кніг Свята-Барыса-Глебскай царквы вёскі Накрышкі, ён пасля заканчэння семінарыі служыў тут з 1904 па 1905 год псаломшчыкам. 14 лістапада 1905 года быў рукапрыкладзены ў сан свяшчэнніка. У розных мясцінах, дзе давялося быць святаром Мікалаю Адамавічу Семяніку, ён сумленна выконваў свае абавязкі свяшчэнніка і духоўнага настаўніка. Калі пачалася Першая сусветная вайна, ён разам з насельнікамі манастыра эвакуіраваўся ў Тыфліс (Грузія), дзе служыў свяшчэннікам у Тыфліскім саборы. Затым пераехаў у Севастопаль, дзе давялося служыць свяшчэннікам у Севастопальскай міннай школе. Месца служэння айца Мікалая  ў час грамадзянскай вайны дакументальна пацвердзіць не ўдалося.
    Пасля заканчэння тэрміну ссылкі айцец Мікалай вярнуўся ў Маскву, быў узведзены з сан пратаіярэя, служыў настаяцелем храма святых мучанікаў Барыса і Глеба. Неўзабаве ён аўдавеў, і восенню 1930 года прыняў манашаскі пострыг з імем Феафан. 13 снежня 1930 года ў Маскве, у Пакроўскай царкве, адбылася хіратанія айца Феафана ў епіскапа Мінскага. Але толькі ў лютым 1931 года епіскап Феафан змог прыехаць у Мінск. Ён пачаў служыць у невялікай прыгараднай драўлянай царкве, непадалёку ад Козырскіх могілак. У 1934 годзе ўладыка Феафан быў узведзены ў сан архіепіскапа. У 1935 годзе ён часова кіраваў Полацка-Віцебскай епархіяй, тым самым стаўшы апошнім архіярэем перадваеннага часу.
    9 красавіка 1935 года ўладыка Феафан быў арыштаваны ў другі раз "за шырокае прыцягненне да царквы веруючых". Таксама яго абвінавачвалі і ў прыналежнасці да царкоўна-манархічнай арганізацыі, якая існавала ў Маскве. Ён быў прыгавораны да знаходжання ў папраўча-працоўным лагеры тэрмінам на 8 гадоў. Яго адправілі ў Хабараўскі край. Там ён працаваў чарнарабочым. Аднак у кастрычніку 1937 года яго зноў арыштавалі. Суд быў хуткі: пасяджэнннем тройкі УНКУС Далёкаўсходняга краю архіепіскап Феафан быў прыгавароны да расстрэлу. Ёсць звесткі, што 10 лістапада 1937 года ў 21 гадзіну ўладыка Феафан быў расстраляны ў Дальлагу (г.Хабараўск). Аднак месца  яго пахавання да гэтага часу ўстанавіць не ўдалося.
    Архіепіскап Феафан быў рэабілітаваны толькі ў 1990 годзе пастановай Вярхоўнага суда БССР.
    Вось так, па-мучаніцку, закончыў свой зямны шлях архіепіскап Феафан.
Літаратура:
    Салаўёў,Р. Архіепіскап Феафан - нязломны святар / Расціслаў Салаўёў // Перамога. - 2010. - №10. - 6 лютага. - С.3.
Соловьёв,Р. Архиепископ Феофан / Ростислав Соловьёв // Новогрудские епархиальные ведомости.- 2010. - №7. - июль. - С.12-13.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.