Шылаў Аляксандр Сяргеевіч
22.05.1962 - 19.03.1982
Аляксандр, першынец у сям'і, нарадзіўся вясною 1962 г. Рос, бегаў у школу. Ужо з шостага класа, на летніх канікулах, пачаў працаваць на будоўлі. Зарабляў сабе на вопратку, на абутак, - памагаў маці. Закончыўшы 9 класаў Наваельненскай школы, паступіў у Навагрудскае вучылішча. Потым нядоўга працаваў у калгасе "Беларусь", на Наваельненскім камбінаце хлебапрадуктаў.
Восенню 1980 г. Аляксандра Шылава прызвалі ў Савецкую Армію. Ужо ішла вайна ў Афганістане, якая не абмінула і яго. Ён быў надзейным чалавекам і годным салдатам. Армейскія сябры Сашы, каму пашчасціла больш, чым яму, наведалі Веру Сцяпанаўну і сказалі ёй гэта пра сына. Пацвярджэннем таму і ордэн Чырвонай Зоркі, якім узнагароджаны Аляксандр Сяргевіч Шылаў.
Яго не стала 19 сакавіка 1982 г. у афганскай правінцыі Герат.
Штогод у агародчыку Веры Сцяпанаўны ўзыходзяць кветкі - кветкі для сына.
Літаратура:
Варна,Б. Афганскі боль: [Шылаў Аляксандр] / Б.Варна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. - Мн., 1997. - С.347-348.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.