Шундрык Георгій Міхайлавіч
(1936)
Нарадзіўся ў в. Задворье Слонімскага раёна. Праз пару гадоў, яшчэ за польскім часам, бацькі пераехалі ў в.Сцяткоўшчына - цяпер Дзятлаўскага раёна. Змены ўлады, войны, акупацыя - усё гэта адклала свой адмоўны адбітак на жыццё і лёс людзей. У 1941 г. загінуў бацька і за час вайны было расстраляна і загінула многа родзічаў.
Скончыўшы пачатковую і сямігадовую школы, паступіў у Навагрудскае педагагічнае вучылішча і з 1954 г. чатыры гады працаваў у школах Казлоўшчынскага раёна.
З дзяцінства любіў прыроду, музыку. Цікавіла жыццё і праца людзей, гісторыя. Пасля арміі дзесяць гадоў працаваў выхавацелем у школе-інтэрнаце Дзятлава, арганізаваў духавы аркестр, вёў гурткі. Скончыўшы геаграфічны факультэт БДУ, выкладаў геаграфію ў беларускай школе - СШ № 2, якая была адзінай у раённых цэнтрах Беларусі.
Літаратура:
Гоман,А. Шундрык Георгій Міхайлавіч / А.Гоман // Перамога. - 2005. - 12 лістапада. - С.3.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.