Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч
(23.05.1959)
Нарадзіўся Аляксандр Фёдаравіч у мястэчку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна, беларускі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук. Нарадзіўся Смалянчук у сям’і службоўцаў. Дзяцінства прайшло ў Слоніме, тут скончыў сярэднюю школу № 1. Вучыўся на гістарычным факультэце Гродзенскага педінстытута. Працаваў настаўнікам у Гродзенскай школе-інтэрнаце. З 1981 г. па 1983 г. служыў у войску. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Рэспубліканскім музеі гісторыі рэлігіі. З 1993 г. - ў Гродзенскім інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. У 1994 г. завочна скончыў аспірантуру ў інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Дацэнт кафедры гуманітарнай адукацыі, дэкан факультэта дашкольнага выхавання і пачатковай школы Гродзенскага інстытута павышэння кваліфікацыі. Даследуе праблемы гісторыі Беларусі 19 – пач. 20 ст., польскі рух у Беларусі гэтага часу. Аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў у спецыяльных зборніках, часопісах, энцыклапедыях.
Літаратура:
Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч // Пяткевіч, А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік. – Гродна, 2000. – С. 273.
Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 18 т. – Мн., 2003. – Т.6. – кн. 2. – С. 438.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.