Струмень Васіль
(Лебедзеў Аляксандр Мікалаевіч)
(1914-25.10.1992)
Лебедзеў А.М. нарадзіўся 1 красавіка 1914 года ў вёсцы Ляонцева Мантураўскага раёна Кастрамской вобласці. Бацька пайшоў на фронт, калі Аляксандру споўнілася ўсяго 4 месяцы. У канцы 1915 года ў хату прыйшла трывожная вестка: загінуў бацька. Многа гора выпала на долю маці. Праз 5 гадоў яна паўторна выйшла замуж за Паўла Івашэвіча. Айчым быў родам з Гродзеншчыны. Таму сям'я з восені 1921 года пераехала на радзіму П. Івашэвіча ў вёску Зачэпічы, што на Дзятлаўшчыне. 3 дзіцячых гадоў Апяксандр прагна цягнуўся да вучобы. Але ў большасці вёсак былой Заходняй Беларусі адсутнічалі спецыяльныя школьныя будынкі, а там, дзе яны існавалі, дык размяшчаліся ў прыватных памяшканнях. Наглядаліся такія з'явы, калі пачатковая школа праз кожныя 3-4 дні вандравала з адной хаты ў другую. Да ліку такіх належала і Зачэпіцкая, у якой вучыўся Аляксандр. Беларускай мовай ён авалодаў, чытаючы творы Я. Купалы, Я. Коласа і іншых беларускіх пісьменнікаў.
Вёска Зачэпічы ў 20-30-я гады жыла пад уплывам нацыянальна-вызваленчага руху, у які актыўна ўключыўся Аляксандр Лебедзеў.
Першы верш В. Струменя "Наша доля" надрукаваны ў падпольнай газеце "Малады камунiст" у 1931 годзе. Затым яго паэтычныя творы змяшчалiся ў іншых беларускiх выданнях Вільні. У іх аўтар пiсаў пра цяжкае жыццё i нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусi. У пасляваенныя гады пiсьменнiк часта выступаў у беларускiм i ўкраінскім друку. І тут варта зноў вярнуцца да біяграфii земляка. Змагар, жывучы ў Зачэпiчах, а пазней працуючы на шклозаводзе "Неман", шматразова падвяргаўся за сваю дзейнасць праследаванням з боку тагачасных польскiх уладаў, быў зняволены ў турмах Глыбокага, Лiды, Вiлейкi. Пасля чарговага тэрмiну быў аддадзены ў салдатчыну, у Лідскi 77-ы полк пяхоты. Але нескароны рэкрут вёў сярод жаўнераў непажаданую для камандзiраў агiтацыю. І зноў рэпрэсiі . А ў 1938 годзе разам з бацькамi В. Струмень пераехаў у Заходнюю Украiну.
І жывучы на Украіне, Аляксандр Мiкалаевiч амаль кожны квартал наведваўся на Гродзеншчыну. Сваiм чалавекам ён 6ыў у рэдакцыях Лiдскай i Дзятлаўскай раённых газет, акрамя іх друкаваўся ў "Гродзенскай праўдзе", а таксама ў Навагрудскай і Шчучынскай "раёнках". Выступаў у рэспублiканскiм друку. Памёр А.М.Лебедзеў 25 кастрычніка 1992 г.
Літаратура:
Гняздо паэтаў: [Струмень Васіль] // Калеснік,У. Зорны спеў. - Мн. - С.182-208.
За шчасце змагацца нам трэба: [Да 85-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Лебедзева] // Перамога. - 1999.-№50.
Мац,М. Вогонь душі: [Струмень Васіль] // Зміна. - 1989. - 2 грудня.
Струмень,В. Шляхам барацьбы // Перамога. - 1989. - № № 50 ,51 ,53, 54, 56-60, 64, 65, 68, 69.
Палховіч,Т. Паэты-змагары: [Струмень Васіль]/ Т.Палховіч // Памяць: гіст. - дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. -Мн., 1997. - С. 86-87.