Краязнаўчы праект
Тызенгаўз Антоній
(1733-31.03.1785)

    Нарадзіўся ў г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, дзяржаўны грамадскі дзеяч ВКЛ, мецэнат. Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду, нямецкага паходжання. Першапачатковую адукацыю ён атрымаў дома, пасля вучыўся ў езуіцкай школе ў Вільні. Ён атрымаў адну за адной высокія дзяржаўныя пасады: падстароста гродзенскі з 1757 г., вялікі пісар ВКЛ у 1763-1764 гг., канюшы ВКЛ у 1764-1765 гг., падскарбі надворны ВКЛ з 1765г., адначасова староста гродзенскі адміністратар каралеўскіх эканомій у ВКЛ. Пасол на соймы з 1761 г., у 1773-1780 гг. узначальваў на соймах каралеўскую партыю. За 15 год сваёй дзейнасці вялікі рэфарматар ахапіў усе сферы жыцця: эканамічную, адукацыйную, культурную, палітычную. Намаганнямі Тызенгаўза Гродна стала месцам работы дзяржаўных устаноў: Скарбавай камісіі ВКЛ, Трыбунала ВКЛ, задворнага асэсарскага суда. Ініцыятар буйнамаштабных пераўтварэнняў у каралеўскіх эканоміях ВКЛ у галіне адміністрацый, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, шляхоў зносін, навукі і адукацыі. Правёў Тызенгаўза рэформу. Арганізаваў шэраг мануфактур (перш за ўсё Гродзенскія каралеўскія мануфактуры). Аміністрацыйным цэнтрам эканамічнай дзейнасці Тызенгаўза стала збудаванае ім прадмесце Гродна-Гарадніца, дзе размяшчаліся заснаваныя Ж.Э.Жыліберам батанічны сад, Гродзенская медыцынская акадэмія, кадэцкі корпус, школы мернікаў, бухгалтараў, будаўнікоў. Праводзіў ачышчэнне рэчышча Нёмана, арганізаваў Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Гродзенскую музычна-тэатральную школу Тызенгаўза, сетку парафіянальных школ. Заснаваў Гродзенскую друкарню, ініцыятар выдання газет.
Літаратура: 
    Гибянский, И.Г. Граф Антоний Тизенгауз и гродненские королевские мануфактуры. - Пг., 1916.
    Карына,Т. Антоній Тызенгаўз // Перамога. - 2007. - 31 сакавіка. - С.4
    Kosciatkowski, S. Antoni Tyzenhauz: Podskarbi nadworny Litewski. - T.1-2.- Londyn, 1970-1971.
    Тызенгаўз Антоній // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т.- Т.6. - Кн.1. - Мінск,2001. - С.547.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.