Краязнаўчы праект
Корсак Юліян
(13.02.1806-30.08.1855)

    Шляхціц герба ЛІС. У 1823-1826 гадах навучаўся ў Віленскім універсітэце, дзе вучыўся разам з Адамам Міцкевічам і пасябраваў з Аляксандрам Ходзькам і Антоніем Адынцом. У 1823 годзе быў членам паэтычнага клуба "Касталія". У клуб уваходзілі будучы збіральнік і перакладчык літоўскіх песень Эмерык Станевіч і паэт Ян Чачот.
    У 1829 годзе пасяліўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1830 годзе вярнуўся ў свой маёнтак страла (цяпер Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці). Апошнія гады жыцця жыў у Навагрудку.
На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.