Валуевіч Алена Аляксандраўна
(11.02.1953)
Валуевіч Алена Аляксандраўна нарадзілася ў г. Дзятлава Гродзенскай вобласці, беларускі вучоны ў галіне генетыкі раслін. Доктар біялагічных навук (1996). У 1976 г. скончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1979 г. ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (з 1997 г.- загадчык лабараторыі). Навуковыя працы па праблемах узаемадзеяння ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм у раслін, храмасомнай лакалізацыі эфектыўных генаў устойлівасці пшаніцы да грыбных захворванняў, прагназіравання эфектыўнасці вядомых генаў рэзістэнтнасці для выкарыстання ў селекцыі. Дзяржаўная прэмія Беларусі ў 2002 г. Тв.: Проблемы иммунитета растений. Мн., 1988 (у сааўт.); Ядерно-цитоплазматические взаимодействия в устойчивости пшеницы к грибным патогенам (разам з А.А.Булойчыкам) // Генетика. – 1995. – Т.31. – № 3
Літаратура:
Валуевіч Алена Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Т. 18. – кн. 1: дадатак: Шчытнікі – ЯЯ. – Мн., 2004. – С.360.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.