Краязнаўчы праект
Юргілевіч Леанарда Станіславаўна
(04.09.1948)

Аўтарка валодае простаю, але сакавітаю моваю, якою яна прыгожа апісвае сваіх герояў, дае ім характарыстыкі,  стварае  дыялогі.
Сяргей Чыгрын

    Нарадзілася Юргілевіч Л.С. ў в. Рагалёўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Бацька Гардынец Станіслаў Матвеявіч і маці Гардынец Ганна Канстанцінаўна былі калгаснікамі. Працавалі ў калгасе імя "Горкага" Валожынскага раёна.
    Рана засталася сіратою, а сірочае жыццё ніколі лёгкім не бывае. Спачатку вучылася ў Іўеўскай, а пасля ў Свіслацкай школе-інтэрнат. У 1966г. скончыла Свіслацкую школу-інтэрнат і ў гэтым жа годзе прыехала ў Дзятлава. Прыйшла працаваць у раённую газету "Перамога". Трыццаць сем год адпрацавала Юргілевіч Л.С. у раёнцы.
    Шмат давялося сустрэць на сваім жыццёвым шляху добрых людзей і недобразычліўцаў. Гэтыя людзі і з'яўляюцца прататыпамі герояў яе апавяданняў.
    У тужлівых і простых па сюжэту апавяданнях Юргілевіч Л.С. распавядае пра нялёгкі чалавечы лёс. У многіх з іх бачыцца сама аўтарка з яе перажываннямі і радасцямі. Яна умее назіраць за працэсам эвалюцыі чалавечай свядомасці, што складае ягоную сутнасць.
    Юргілевіч Л.С. піша гумарэскі, фельетоны і апавяданні. А ў 2000г. ў серыі "Бібліятэка Вожыка" пабачыла свет яе першая кніжачка гумарэсак "Грэшная душа" Некалькі разоў Юргілевіч Л.С. станавілася лаўрэатам часопіса "Вожык". Была нават удзельнікам Усебеларускага фестывалю сатыры і гумару "Аўцюкі - 2000", дзе атрымала дыплом "За развіццё традыцый беларускага гумару".
    Зараз Юргілевіч Леанарда Станіславаўна на заслужаным адпачынку.
Літаратура:
    Чыгрын,С. "Восеньскае танга" ад Леанарды / С.Чыгрын // Гродзенская праўда. - 2003. - 20 красавіка. - С.3.
    Юргілевіч Леанарда Станіславаўна, мясцовы пісьменнік // Рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс. - Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. Г.В.Лашчэўская, 2003.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.