Краязнаўчы праект
Жальба Н. (Бяленка А.К.)

    А. К. Бяленка нарадзіўся ў вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна. Ён памятае яшчэ царскія часы, калі ён, 12-гадовы хлапчук, стаў парабкаваць у кулака.
Па цэнзурных меркаваннях у буржуазнай Полышчы многія вершы Н. Жальбы надрукаваць было нельга, але яны бытавалі пад саламянымі стрэхамі, распаўсюджваліся вусна.
Арышты, допыты, паліцэйскія пагрозы і папярэджанні выпалі на долю паэта-змагара. Аднак насуперак усяму ён стаў членам КПЗБ, старшынёй Таварыства беларускай школы ў Труханавічах. У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Бяленка быў партызанскім сувязным.
Літаратура:
Палховіч,Т. Паэты-змагары: [Жальба Н….]/ Т.Палховіч // Памяць: гіст. - дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. -Мн., 1997. - С.87.
На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.