Жалабоўскі Міхаіл Мікалаевіч
(08.05.1946)
Нарадзіўся ў в. Скіпоравічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, беларускі спартсмен (лёгкая атлетыка, бег). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1970). Суддзя нацыянальнай катэгорыі. Скончыў беларускі інстытут фізічнай культуры (1969), Вышэйшую школу трэнераў (1981, Масква). Ваеннаслужачы (спартсмен-трэнер, 1969-93). З 1993 інструктар-метадыст РШВСМ. У 1965 - 1977 гг. у складзе сборнай каманды СССР. Паўфіналіст ХІХ АІ (1968, Мехіка) - 11-е места ў бегу на 1500 м. Удзельнік чэмпіянатаў Еўропы ў 1966, 1969, 1971. Чэмпіён Еўропы ў закрытым памяшканні ў эстафеце 3x1000м (1969). Сярэбраны прызёр ІV Спартакіяды народаў СССР (1967) у бегу на 800 м. Чэмпіён СССР сярод юніёраў (1965). Чэмпіён СССР (1968, 1970. 1971 - у бегу на 1500 м; 1974 0 у бегу на 5000 м і ў кросе на дыстанцыі 8 км). Чэмпіён Беларусі (1972) у бегу на 800 і 1500 м. Рэкартсмен СССР (1973) у бегу на 2000 і 5000 м. Пераможца матчаў СССР - Польша (1967), СССР-США (1969, 1970, 1972), мемарыялаў братоў Знаменскіх (Расія, 1969-1971гг.). Трэнеры: Г.С.Вількіцкі (першы, да 1965), Т.Р.Рэнэль (з 1965), у сборнай камандзе СССР - В.Куц, Н.Пудаў.
Літаратура:
Жалабоўскі Міхаіл Мікалаевіч, беларускі спартсмен // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. - Мн., 1998. - Т. 6. - С.413.
Петриков,А.М.Желобовский Михаил Николаевич / А.М.Петриков //Спортивная энциколопедия Беларуси. - Мн.,2005. - С.194.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.