2024 год у нашай краіне аб’яўлены Годам якасці. Да гэтай падзеі ў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб” арганізавана кніжная выстава “2024 — Год якасці”. Для карыстальнікаў бібліятэкі прайшла гадзіна-успамін “Аляксей Калашнікаў – салдат, кіраўнік, чалавек”. Успаміналі нашага славутага земляка Аляксея Ягоравіча Калашнікава, які зрабіў значны ўнёсак у развіццё Дзятлаўшчыны, яго імя навечна запісана ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна. Гэта быў чалавек, які працаваў на буйных заводах, ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, гаспадарыў мудра і сам ааддана да апошніх гадоў свайго жыцця. І быў ён не мясцовы, не “свой”, аднак стаў блізкім і родным для многіх дзятлаўчан і жыхароў раёна.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.