Наведвальнікі філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” сабраліся на паэтычную гадзіну Баль “зімовай” паэзіі каб падоўжыць зачараванне зімовых святаў і з задавальненнем пагаварыць пра выдатную пару года. Увазе прысутных быў прапанаваны  прагляд літаратуры, дзе разам з вершамі былі прадстаўлены рэпрадукцыі карцін Б.Кустадзіева “Масленіца”, І.Грабара “Раскошны іней”, “Белая зіма”, “Дворык. Зіма”,  У.Паленава “Ранні снег”, якія паказваюць прыгажосць зімы. Жанчыны актыўна разгадвалі зімовыя вясёлыя загадкі, удзельнічалі ў конкурсах “Вясёлы шар”, у віктарыне “Ці добра вы ведаеце вядомыя вершы пра зіму?”, адгадваючы прапушчаныя радкі з вершаў А. Пушкіна “Зімовы вечар”, І. Сурыкава “Зіма”, М. Някрасава“Сняжок”, С.Ясеніна “Белая бяроза”. Музыка П.Чайкоўскага і А.Вівальдзі гучалі на працягу вечара. Знаёмства з паэтычнымі шэдэўрамі, сяброўскія зносіны з чаяваннем прынесла жанчынам масу станоўчых эмоцый.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.