Кашко Пётр Фёдаравіч

Нарадзіўся 29 чэрвеня 1927 года ў вёсцы Малыя Краглі Дзятлаўскага раёна. Восенню 1944 года, калі была вызвалена Беларусь ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў, быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі і залічаны ў 14 стралковы полк ў якасці стралка. Полк знаходзіўся ў Бабруйску. Там праходзіў ваенную падрыхтоўку. Праз паўгода быў пераведзены ў 75 запасны стралковы полк у Пружаны.
Калі закончылася вайна, з верасня 1945 па кастрычнік 1951 года служыў у Пружанах у 76 асобным авіяцыйным тэхнічным палку ў батальёне авіяцыйнага абслугоўвання, быў шафёрам. З Германіі вазілі станкі і абсталяванне для аднаўлення заводаў і фабрык, а таксама трафейныя машыны. Пасля вяртання ў сваю родную вёску працаваў у калгасе шафёрам, а затым качагарам. Меў узнагароды: знак "Ветэран вайны 1941-1945 гг.", медалі "За Перамогу над Германіяй", юбілейныя медалі.

Біяграфічныя звесткі прадастаўлены аўтарам Кашко П.Ф.

Кашко Пётр Фёдаравіч