Катрач Іван Юстынавіч.
Іван Юстынавіч нарадзіўся 1 лютага 1914 года ў вёсцы Хвінявічы Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці. На ваенную службу быў прызваны 13 сакавіка 1944 года. Агонь, шалёны свіст куль, стогны параненых - усе гэтыя эпізоды назаўжды засталіся ў памяці Івана Юсцінавіча. Ваенныя дарогі Катрача І.Ю. пралягалі праз Польшчу і Усходнюю Прусію.
Узнагароджаны ордэнам "Чырвонай зоркі", ордэнам "Славы III ступені" за фарсіраванне Одэра і штурм Франкфурта, медалём "За вызваленне Варшавы", медалём "За ўзяцце Берліна", медалём "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1941 гг.", юбілейнымі медалямі.