Да 110 – годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аркадзя Куляшова ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшло падарожжа па творчасці “Мастак праўдзівага слова”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 10 класа. Зачыталі любімыя вершы паэта: “Пра восень”, “Мая Бесядзь”, “Над брацкай магілай”, “Спакойнага шчасця”, “Маналог” і іншыя. Даведаліся, што Аркадзь Куляшоў шмат каштоўнага паспеў зрабіць не толькі для беларускай і сусветнай літаратуры, але і для грамадства ў цэлым. Гэта выдатны паэт, перакладчык і пісьменнік. Падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны відэафільм пра творчасць паэта “Каханая, бывай”.



