Роля перыядычнага друку ў жыцці грамадства вялікая. Газеты і часопісы нясуць чытачам аператыўную інфармацыю пра ўсё, што адбываецца навокал, асвятляюць найбольш цікавыя падзеі, факты, звесткі, адказваюць на пытанні, якія нас цікавяць. Ад часу напісання кнігі да выхаду яе ў свет праходзяць гады. Між тым, у газетах гэты прамежак часу вылічаецца днямі, а ў часопісах ̶ некалькімі месяцамі. Менавіта ў перыёдыцы так адчувальна дыханне часу. Таму для чытачоў раённай бібліятэкі бібліятэкары 24 лютага падрыхтавалі прэс ̶ марафон «Планета перыёдыкі».