31 студзеня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы з наведвальнікамі Дзённага цэнтра для інвалідаў, якія з’яўляюцца членамі аматарскага аб’яднання “Праменчык” прайшлі калядныя вячоркі “Праздничным потехам — мороз не помеха”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з календаром калядак, народнымі абрадамі і звычаямі. Прысутныя даведаліся, што падчас Каляд людзі здзяйсняюць добрыя справы, дапамагаюць адзін аднаму. І традыцыйна калядуюць — ходзяць з хаты ў хату калядоўшчыкі, весяляцца, спяваюць песні і гуляюць, славяць гаспадароў і атрымліваюць дары. Удзельнікі вельмі актыўна прымалі ўдзел у конкурсах і з цікавасцю паспрабавалі сябе ў ролі калядоўшчыкаў. Захапляльным момантам вячорак было самае таямнічае і загадкавае гэта — варажба. Усім жадаючым даведацца пра свой лёс было прадказана шчасце, поспех і дабрабыт.







