08 лютага ў рамках бібліятэчнага праекта па прававому выхаванню “Закон і права” да Дня выбараў, у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з вучнямі школ горада Дзятлава прайшоў прэс — агляд “Сегодня школьник — завтра избиратель”. Мэта прэс – агляду — выхаванне грамадскасці і патрыятызму, фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, павышэнне значнасці выбараў у маладога пакалення, прапаганда прававой літаратуры. Бібліёграф акцэнтавала ўвагу моладзі на растлумачэнне законаў аб выбарах, правілаў галасавання, асноў выбарчага права. Наведвальнікі бібліятэкі, а гэта будучыя выбаршчыкі, з цікавасцю праглядалі літаратуру, прадстаўленую на выставе.


