23 лютага адзначаецца галоўнае мужчынскае свята — Дзень абаронца Айчыны. Гэты дзень — даніна павагі ўсім пакаленням гераічнага войска. Мужнасцю і доблесцю, не шкадуючы жыцця, яны адстойваюць незалежнасць Радзімы. Служыць Айчыне — гэта абараняць мірнае жыццё нашага народа, захоўваць гонар і годнасць сваёй Радзімы. Ва ўсе часы абаронцамі Айчыны былі мужчыны.

22 лютага напярэдадні Дня абаронцы Айчыны, у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнаступнай інфармацыі  арганізавана выстава – агляд «Я буду родины солдатом». Для вучняў 6 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы праведзена ваенна – патрыятычная гульня «Салдатам быць – Радзіме служыць». Бібліятэкар расказала пра гісторыю узнікнення свята, пра ваенную адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь. Рабяты адказвалі на пытанні віктарыны «Аты – баты, шли солдаты», разгадвалі рэбусы, паўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах на лоўкасць і кемлівасць.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.