4 ліпеня ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы — цэнтры экалагічнай культуры прайшла літаратурна-музычная гасціная “Ён і сення з намі, наш Купала”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, драматурга, публіцыста Янкі Купалы. На мерапрыемстве ў музычным суправаджэнні прагучалі вершы паэта. Увазе наведвальнікаў прапанавана выстава — прысвячэнне “Янка Купала — пясняр народных душ”.