Акцыю–віншаванне «Защитникам Отечества – честь и слава» ладзіла Лявонавіцкая сельская бібліятэка–клуб. Бібліятэкар сумесна са школай наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Шалеснага Фёдара Васільевіча, які пражывае ў вёсцы Лозкі. Фёдар Васільевіч прымаў віншаванні са святам – Днём абаронца Айчыны, дзеці чыталі вершы, выканалі некалькі песен.