24 лістапада работнікі філіяла “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка”  прымалі ў сябе ў гасцях навучэнцаў 1”А” класа ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа”. Для іх ладзіўся эка-факт “Знікаючая прыгажосць: па старонкам Чырвонай кнігі”. Бібліятэкар пазнаёміла  дзяцей з Чырвонай кнігай  Рэспублікі Беларусь, расказала аб гісторыі яе стварэння, расказала аб структуры Чырвонай кнігі. Удзельнікі пачулі шмат цікавай інфармацыі пра жывёл і расліны, разгадвалі загадкі. Пасля мерапрыемства дзеці мелі магчымасць пагартаць Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і цікавыя кнігі пра жывёльны і раслінны свет.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.