8 студзеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” ў рамках рэспубліканскай акцыі “От всей души”, абласнога бібліятэчнага праекта “Вместе с книгой дорогою добра” прайшло мерапрыемства — час успамінаў “Волшебная шкатулка”. Кожны з нас носіць у сэрцы такую скрыначку, поўную дарагіх абразкоў мінулага: шум школьнага двара, першае каханне, любімыя кнігі, старыя фотаздымкі – і кожны прадмет будзіць цэлы свет пачуццяў. Мы не толькі пачыталі ўрыўкі з дарагіх сэрцу кніг, але і паглядзелі старыя фатаграфіі, дасталі з паліцы савецкі фотаапарат, узгадалі, як зацягваць у яго плёнку, успомнілі, і як карысталіся металічным падстаканнікам.
Кожная такая рэч – мост у мінулае, якое ажывала ў нашых гісторыях і аб’ядноўвала пакаленні праз памяць і традыцыі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.