У бібліятэках дзяржаўнай установы культуры "Дзятлаўская раённая бібліятэка" прайшла акцыя "Фота з сямейнага альбома ветэрана". Мэта акцыі: ушанаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Задачы акцыі: стварэнне архіва (электроннай базы данных) сямейных фотаздымкаў часоў вайны, патрыятычнае выхаванне грамадзян, актывізацыя краязнаўчай дзейнасці па месцы жыхарства. У акцыі прынялі ўдзел усе бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры "Дзятлаўская раённая бібліятэка". Да ўдзелу ў акцыі прымаліся фотаздымкі з сямейных альбомаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з каментарыямі да іх (як у арыгінале, так і на лічбавым носьбіце). У кожнай бібліятэцы і на сайце нашай бібліятэкі была размешча аб'ява аб правядзенні акцыі. Любы жадаючы змог папоўніць архіў сваімі сямейнымі фотаздымкамі ваеннага часу. Вынікам працы стала электронная база данных "Фота з сямейнага альбома ветэрана". Базу данных склалі фотаздымкі 25 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Дзятлаўшчыны і іх біяграфія. Спіс ветэранаў размешчаны ў алфавітным парадку. Кожны фотаздымак змяшчае кароткую даведку.