Больш за 20 стагоддзяў існуе непарыўны саюз чалавека і сабакі. На працягу стагоддзяў нашы чацвераногія саюзнікі праявілі мужнасць, самаахвярную адданасць, якую можна паставіць у прыклад многім людзям. 30 студзеня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшла гадзіна юнага кінолага “Дай, пёс, на счастье лапу мне”, прысвечаная нашым верным сябрам. Бібліятэкар падрыхтавала шмат цікавых фактаў пра сабак – самых старажытных сяброў чалавека. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” адкрылі для сябе шмат цікавага: як прыручылі гэтых жывёл, якія бываюць пароды. З вялікай цікавасцю дзеці слухалі інфармацыю аб тым, якіх правілаў трэба прытрымлівацца, каб вырасціць свайго любімца здаровым і выхаваным. Маленькія чытачы ўспомнілі сабак герояў казак, фільмаў і мультфільмаў, адказалі на пытанні віктарыны “Все о собаках”, прынялі актыўны ўдзел у конкурсах “Литературные собаки”, “Собачий вопрос”, праявілі кемлівасць і знаходлівасць у гульні “Верю – не верю”, а таксама праглядзелі відэаролік “Памятники верным друзьям”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.