Да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка –цэнтр экалагічнай культуры” прайшло пазнавальнае мерапрыемства — інфармацыйная гадзіна “Дзесяць фактараў аб ВІЧ/СНІДзе”. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з выставай-роздумам “Моя жизнь – в моих руках”, даведаліся, што такое ВІЧ і СНІД, якія стадыі праходжання хваробы існуюць, а таксама атрымалі карысныя веды пра прафілактыку. Асаблівую цікавасць выклікала віктарына “СНІД — ведаць і супрастаяць”, падчас якой школьнікі змаглі праверыць свае веды і замацаваць атрыманую інфармацыю. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць фарміраванню адказнага стаўлення да ўласнага здароўя і вучаць моладзь быць уважлівай да сусветных праблем.




