У рамках бібліякроса па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры “Сваё — значыць лепшае” 23 красавіка работнікі філіяла “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” наведалі аддзяленне паштовай сувязі, дзе правялі агляд кніг “Для вас – беларуская кніга”. Бібліятэкары прапанавалі кнігі Андрэя Мукавозчыка, Ганны Чыж-Літаш, Ганны Альхоўскай, Людмілы Кебіч.Удзельнікі мерапрыемства былі ўражаны якасцю і афармленнем беларускіх выданняў, а кнігі Ганны Чыж-Літаш “Убийство в поезде Минск-Брест” і “Южный ветер”, Ганны Альхоўскай “Холодный расчёт” і Людмілы Кебіч “Неба ў дыяментах” знайшлі свайго чытача.