Тыдзень дзіцячай кнігі распачаўся ў філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр  экалагічнай культуры” з літаратурнага круіза “Добрыя кнігі — сябры назаўжды”. Дзеці акунуліся ў свет казак і прыгод. Цікава і пазнавальна прайшло вандраванне па бібліятэцы з зашыфраванымі пытаннямі і крыжаванкай, загадкамі, рэбусамі і пазламі. Прыемныя сустрэчы з героямі любімых кніг знайшлі дзеці ў бібліятэцы ў гэты цудоўны дзень.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.