У дзень адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігіў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка — клуб” прайшла інтэлектуальная гульня “Добры дзень, кніжка беларуская!”. Мэта гульні: узбагаціць слоўнікавы запас і развіваць маўленчую культуру вучняў; выпрацаваць навыкі і ўменне працаваць у групе; выхаваць пачуццё любові і павагі дабеларускай кнігі.  Удзельнікі ў ходзе гульні паказалі свае добрыя ведыў розных віктарынах: “Прадоўжы назву”, “Пазнай казку”, “У казачнай карціннай галерэі”, “Разгадайце”. Дзеці пазнаёміліся з новымі цікавымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.