21 жніўня ў рамках бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” аддзела маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі адбыўся паказ лялечнага спектакля “Злая спичка” для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава”. Чароўны куфэрак “Ларец КнигоЧЕЯ” пазнаёміў з героямі новай казкі па пажарнай бяспецы. У чарговы раз малечы даведаліся аб тым, што нельга гуляць з агнём, успомнілі нумар пажарнай службы, адгадвалі загадкі па пажарнай бяспецы, такім чынам абязшкодзілі чароўную Злую спічку і перавыхавалі Ката-Абармота, які спаліў хатку Казы і яшчэ адзін раз хацеў паўтарыць свой учынак. Сустрэча з дзецьмі адбылася вельмі ўтульнай і вясёлай. Малечы з задавальненнем зрабілі фота з героямі і маляўнічымі кніжкамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.