14 снежня з нагоды 95–годдзя Уладзіміра Караткевіча для асуджанных калоніі Папраўчай установы “Папраўчая калонія– пасяленне №26” супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правялі літаратурны партрэт “З думай аб жыцці” па творчасці класіка беларускай літаратуры – Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Прысутныя пазнаёміліся з цікавымі фактамі з біяграфіі нашага земляка: пісаць вершы ён пачаў у 6 гадоў, захапіўшыся гісторыяй Беларусі, пачаў пісаць гістарычныя дэтэктывы, працаваў школьным настаўнікам у Оршы. Яго творы – гэта не толькі прыгожыя гісторыі, але і глыбокая думка пра жыццё, пра чалавека і пра Беларусь. Асаблівае месца ў мерапрыемстве занялі экранізацыі яго раманаў і аповесцяў: “Чорны замак Альшанскі”, “Дзікае паляванне караля Стаха” і іншыя. Пісьменніку не было прысвоена званне народнага, але жыў ён – як народны. І хвалілі яго – як народнага. Ён горда нёс цяжкую ношу заступніка беларускай гісторыі і беларускай літаратуры.


