У філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшло мерапрыемства падназвай “Как уберечь себя от беды”. Мэта сустрэчы — навучыць юных чытачоў асцярожнасці і ўменню абараняць сябе ў розных жыццёвых сітуацыях. Дзеці слухалі кароткія гісторыі, разглядалі канкрэтныя сітуацыі і разам шукалі правільныя рашэнні. Мерапрыемства дапамагло дзецям зразумець, што асцярожнасць і правільныя паводзіны — гэта ключ да бяспекі. Атрыманая інфармацыя стане надзейным падмуркам для іх далейшага жыцця.


