Каб прывіць дзецям любоў да кнігі і чытання, у філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” адбылася яркая і пазнавальная акцыя “Книжный сад для малышей”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі выхаванцы ДзУА “Дварэцкі яслі – сад”. Для іх бібліятэка падрыхтавала сапраўдны падарожны сад кніг, дзе кожны мог адчуць сябе даследчыкам казачных гісторый і герояў. Што чакала дзяцей:

  • знаёмства з навінкамі дзіцячай літаратуры;
  • конкурс загадак, які развіваў кемлівасць і фантазію;
  • віктарына“Адгадай героя”, дзе малышы спрабавалі пазнаць любімых персанажаў;
  • літаратурная гульня “Жывыя кнігі”, якая ператварыла чытанне ў займальную прыгоду.

У завяршэнні акцыі ўсіх удзельнікаў чакалі  смачныя пачастункі, што зрабіла сустрэчу яшчэ больш радаснай і незабыўнай.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць дзецям адкрыць для сябе свет кнігі, развіваюць цікавасць да чытання і робяць бібліятэку месцам, дзе заўсёды цікава і весела.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.