Адным з самых важных і вялікіх святаў для хрысціян з’яўляецца cвята Каляд. Гэта цудоўнае свята, якое нясе веру ў лепшае, любоў да людзей, яму рады і дарослыя, і дзеці. Калядам былі прысвечаны калядныя чытанні “Кніжныя Каляды”, якія прайшлі ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання”. Бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй свята, расказвала гасцям бібліятэкі пра традыцыі святкавання Ражства Хрыстова. Удзельнікі мерапрыемства разам чыталі творы.


