Кожная пятніца — гэта наш #Дзеньроднагасвайго. Мы адкрываем для вас беларускія кнігі, якія дыхаюць родным словам і традыцыямі.
Пачынаем рубрыку “Чытаем з асалодай”.
Першы выбар – кніга Пятруся Броўкі “Пахне чабор”.
Зборнік уключае выбраныя творы народнага паэта Беларусі, сярод якіх знакамітыя вершы: “Надзея — Надзейка”, “Калі ласка!”, “Пахне чабор”,“Александрына”, “Чаму я гэтак вас люблю” і іншыя.
Гэта кніга – цудоўная магчымасць яшчэ раз дакрануцца да класікі беларускай літаратуры і адчуць, як паэзія можа пахнуць чаборам, роднай зямлёй і душэўнай цеплынёй.
Запрашаем вас у нашу бібліятэку, каб атрымаць сапраўдную асалоду ад чытання!




