Пятніца — гэта дзень, калі хочацца крыху спыніцца, адчуць цеплыню роднага слова і дакрануцца да таго, што робіць нас адзіным народам. Менавіта таму Дзятлаўская раённая бібліятэка далучылася да рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае сваё”. Кожны тыдзень мы будзем адкрываць для вас новыя сустрэчы і мерапрыемствы, якія аб’ядноўваюць вакол беларускай мовы, традыцый і культуры: гульні, імпрэзы, творчыя вечарыны. А яшчэ — у рубрыцы “Чытаем з асалодай мы пазнаёмім вас з адной беларускай кнігай, якая вартая вашай увагі.
Далучайцеся да праекта, чытайце разам з намі і святкуйце #Дзень роднага свайго кожную пятніцу!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.