Напярэдадні Дня Хатынскай трагедыі, у філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” сумесна з творчым калектывам філіяла “Данілавіцкі Дом культуры” прайшоў набат памяці “Колокольный плач Хатыни”. Мерапрыемства наведалі рабяты з настаўніцай Чайка Святланай Аляксееўнай ДУА “Круцілавіцкая сярэдняя школа”. Таццяна Аляксандраўна паведала аб тых жудасных падзеях, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб спаленых фашыстамі вёсках, асабліва пра вёску Хатынь. Закранулі тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і Дзятлаўскага раёна, паглядзелі відэафільм “Трагедия Хатыни”. На прыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай паліцай “Хатынь: говорящая тишина”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.