18 красавіка ў рамках бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” аддзела маркетынгу ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” адбыўся паказ лялечнага спектакля “Кот і ліса”. Супрацоўнікі наведалі ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава”. У чароўным куфэрку “Ларец КнигоЧЕЯ” дзяцей наведалі героі казачнага спектакля. Малечы шкадавалі ката, якога гаспадар прагнаў з хаты і занёс у лес, бо ён перастаў лавіць мышэй і пачаў шкодзіць: з’ў смятану. Але ж, кот не прапаў, а, нават, жаніўся на лісе, пры сустрэчы назваўшыся ваяводам і навёў жах на ўсіх лясных жыхароў. Напрыканцы мерапрыемства маленькія гледачы зрабілі памятнае фота з любімымі героямі, паглядзелі маляўнічыя кніжкі.