09 лістапада падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных Папраўчай установы “Папраўчая калонія – пасяленне №26” бібліятэкары правялі літаратурную экскурсію па творах “Малітва за Бацькаўшчыну”, яна была прысвечана да 125 – годдзя з дня нараджэння К. Чорнага. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Кузьмы Чорнага – класіка беларускай літаратуры, аўтара глыбокіх псіхалагічных раманаў і апавяданняў. Яго часта называюць “беларускім Дастаеўскім”. Здзейснілі вандроўку па старонках яго твораў, сярод якіх – “Трэцяе пакаленне”, “Бацькаўшчына”, “Пошукі будучыні” і іншыя.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.