Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар філіяла “Хвінявіцкая сельская бібліятэка – клуб” сумесна з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Жынко Таццянай Віктараўнай ладзілі інтэрактыўны перапынак “Мовы нашай чароўныя словы”. У гэты дзень навучэнцы паспрабавалі свае веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову і наадварот, чыталі вершы, а таксама ўзгадалі класікаў беларускай літаратуры. Вельмі важна, каб мы ведалі, шанавалі родную мову, гаварылі на ёй і памяталі, што яна носьбіт нашай нацыянальнай адметнасці. Дзецям была прапанавана кніжная навігацыя “Дзіўны свет беларускай кнігі”.