5 ліпеня ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” ладзілася літаратурная карусель “Мы чытаем, сябруем, гуляем”. У ходзе мерапрыемства дзеці ўдзельнічалі ў розных конкурсах і гульнях. Актыўна адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, адгадвалі загадкі, выбралі цікавыя кнігі для чытання. Радасны смех і добры настрой суправаджаў дзяцей на працягу ўсяго мерапрыемства.