Інтэлектуальную гульню “Наша Беларусь” прысвечаную Дню народнага адзінства правяла бібліятэкар філіяла “Раклевіцкая СБк ” на базе ДУА “Раклевіцкая пачатковая школа”. Хлопчыкі і дзяўчынкі апынуліся на прыпынках: загадак, моваведаў, “Знаўцы беларускага фальклору”, “На скрыжаванні мінулага і сучаснага” і інш. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з кніжнай паліцай “Квітней пад небам сінім Беларусь!”, дзе можна даведацца пра нашу Радзіму, яе гісторыю, поспехі і дасягненні.