У філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб” адбылося цёплае і вясёлае сямейнае свята ў рамках рэспубліканскай акцыі “От всей души” і абласнога бібліятэчнага праекта “Вместе с книгой дорогою добра”. Удзельнікі вечара адпачынку адправіліся ў сапраўдную “экспедыцыю” па навагодніх традыцыях розных народаў свету. Кожная краіна мае свае звычаі, якія дапамагаюць прыцягнуць здароўе, удачу, шчасце, каханне і дастатак. Што даведаліся ўдзельнікі:
- гісторыю з’яўлення навагодняй ёлкі і першых цацак;
- цікавыя традыцыі святкавання Новага года ў розных краінах;
- сакрэты таго, як людзі па ўсім свеце сустракаюць свята з надзеяй і радасцю.
Па нашай добрай традыцыі госці разам упрыгожвалі ёлку, ствараючы атмасферу цяпла і адзінства. Мерапрыемства стала сапраўдным святам сямейнага адпачынку, дзе кніга, традыцыі і добры настрой аб’ядналі ўсіх прысутных.






