18 снежня 2025 года напярэдадні самага чароўнага свята Новага году ў ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава” адбыўся лялечны спектакль Новогодняя сказка, арганізаваны бібліятэкай у межах праекта “Магия чтения” аддела маркетынгу Дятлаўскай раённай бібліятэкі.
У госці да дзяцей завітала Казачніца з чароўным куфэрачкам “КнігаЧЭЯ”, які прынёс у залу шмат казачных герояў і падарыў дзецям сапраўдную атмасферу чараўніцтва. Паводле сюжэта, Дзед Мароз даслаў тэлеграму лясным жыхарам аб тым, што хутка адбудзецца навагодняе свята. Але Баба Яга разам з катом Баюнам падманула ўсіх і зачаравала Снягурку, каб свята не адбылося. Толькі сяброўства, ўзаема дапамога звярат і актыўная падтрымка малеч дзіцячага садка дапамаглі вызваліць Снягурку, паклікаць Дзеда Мароза і вярнуць радасць свята. У фінале дзеці атрымалі салодкія пачастункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі, а таксама шмат пазітыўных эмоцый.
Лялечная пастаноўка стала не толькі святочным падарункам, але і сапраўдным урокам дабрыні. Дзеці вучыліся сяброўству, узаема дапамозе і веры ў перамогу светлага над злым. Спектакль стаў сведчаннем таго, што кнігі і казкі могуць ажываць, натхняць і аб’ядноўваць. Атмасфера спектакля была напоўнена смехам, здзіўленнем і радасцю. Ён стаў сапраўдным святам для дзяцей і яшчэ адным доказам таго, што чытанне і казка — гэта магія, якая робіць свет дабрэйшым.
Свята пачынаецца там, дзе жыве казка.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.