15 верасня Дзень бібліятэк Беларусі. Гэта свята ўсіх, хто не ўяўляе свайго жыцця без кнігі. Сёння бібліятэкі не толькі прадстаўляюць доступ да крыніц інфармацыі, але яны сталі месцам сустрэч і правядзення вольнага часу. 16 верасня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй “Сегодня праздник у коллег: сегодня День библиотек”. У гэты дзень на абанеменце бібліятэкі дзейнічала акцыя – віншаванне “в этот день желаем библиотеке”, дзе кожны жадаючы пакідаў свае віншаванні і пажаданні бібліятэцы. З актыўным жыццём бібліятэкі пазнаёміла выстава фотаздымкаў “Будни нашей библиотеки”, дзе адлюстрованы моманты бібліятэчнага жыцця, пачынаючы з далёкіх 90 — х гадоў. Для сучаснага чытача бібліятэка даўно перастала быць месцам, дзе толькі захоўваюцца і выдаюцца кнігі. А такая форма зносін, як фоталетапіс дапамагла зазірнуць на бібліятэку з іншага ракурсу. У рамках свята прайшоў экскурс у гісторыю “Очаг культуры, доброты и знаний”, падчас якога бібліятэкары знаёмілі карыстальнікаў з гісторыяй узнікнення бібліятэк, першымі кнігамі, вядомымі пісьменнікамі – бібліятэкарамі, цікавымі бібліятэчнымі фактамі. Гісторыя бібліятэчнай справы з’яўляецца важнай часткай гісторыі і культуры ўсяго грамадства. Святочны дзень скончыцца, а чытанне, кніга і бібліятэка застануцца з намі на ўсё жыццё.