31 снежня напярэдадні зімовых святаў наша бібліятэка ператварылася ў сапраўдную казачную краіну. У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшоў яркі і вясёлы квэст “Па слядах Дзеда Мароза”. Удзельнікамі квэста сталі наведвальнікі выхаваўча–аздараўленчага лагеру “Усмешка”, які працуе на базе ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава імя А.М. Чурыла”. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі незвычайныя сустрэчы: Баба Яга са сваімі хітрымі загадкамі і вясёлымі выпрабаванням. Снягурка, якая правярала веды пра зіму і навагодніх традыцыях. Кікімара, якая ўключала ўсіх у рухомыя гульні і конкурсы на кемлівасць. Снегавік, які стаў сімвалам сяброўства і радасці. Кожны герой дарыў удзельнікам часцінку навагодняга чараўніцтва, а бібліятэка напоўнілася смехам і радасцю. У фінале квэста ўдзельнікі знайшлі доўгачаканыя “сляды” Дзеда Мароза і атрымалі салодкія прызы. Мерапрыемства стала сапраўдным святам дружбы, фантазіі і зімовага настрою!








