26 сакавіка адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле “Жукоўшчынская СБк”. У бібліятэцы ладзіўся Дзень адкрытых дзвярэй, падчас якога завіталі наведвальнікі аздараўленчага лагера “Сонейка” ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа”. Спачатку адбылася экскурсія па бібліятэцы, дзеці пазнаёміліся з рэкамендацыйнай выставай “Чытайце самі – чытайце з намі”, аформленай да свята кнігі і з дзейнічаючымі бібліятэчнымі выставамі. Рабяты адправіліся ў літаратурны круіз “Приглашаем в Книгоград всех девчонок и ребят”. Юным чытачам для азнаямлення былі прапанаваны маляўніча-ілюстраваныя кнігі беларускіх аўтараў А. Бутэвіча, У. Мазго і інш. Дзеці слухалі з захапленнем урыўкі з апавяданняў і казак, зацікавіліся прапанаванымі кнігамі. Адбыўся прагляд мультфільмаў па матывах беларускіх народных і аўтарскіх казак. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі. Пазнаёміліся з новымі паступленнямі літаратуры і перыядычных выданняў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.