17 снежня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшло чарговае пасяджэнне аматарская аб’яднання “Праменьчык” з наведвальнікамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, якія з’яўляюцца членамі аматарскага аб’яднання. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі сапраўдны навагодні карнавал “Прыгоды пад Новы год у бібліятэцы”. У святочнай зале панавала атмасфера чараўніцтва і радасці. У пачатку мерапрыемства з’явілася Баба Яга, якая адразу ж узняла настрой сваімі жартоўнымі прыгодамі. Побач з ёй – таямнічая Кікімара, што дадала святу нотку казачнай загадкавасці. Снягурка – вітала ўсіх усмешкай і цеплынёй. І, вядома, галоўны герой свята – Дзед Мароз, які прынёс удзельнікам добрыя пажаданні і салодкія пачастункі. Свята стала сапраўдным падарункам для ўсіх прысутных: гучалі песні, жарты, конкурсы і танцы. Усе атрымалі не толькі святочныя эмоцыі, але і адчуванне адзінства, падтрымкі і сяброўства.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.